Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сучасны Азербайджан - дзяржава, якая дынамічна развіваецца, надзейны эканамічны партнёр.

    "Уражальныя грамадска-палітычныя пераўтварэнні, карэнная мадэрнізацыя вытворчага сектара, рост аўтарытэту на міжнароднай арэне наглядна пацвярджаюць правільнасць выбранага вамі курсу, накіраванага на забеспячэнне эканамічнай магутнасці краіны, эфектыўнай сацыяльнай абароны насельніцтва, правядзенне незалежнай знешняй палітыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што практычная рэалізацыя дамоўленасцей і сумесныя праекты, якія ажыццяўляюцца пры падтрымцы Прэзідэнта Азербайджана, будуць садзейнічаць далейшаму нарошчванню патэнцыялу абедзвюх краін, умацаванню традыцый дружбы і ўзаемадапамогі паміж беларускім і азербайджанскім народамі.