Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

11 чэрвеня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 25-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што беларуска-азербайджанскія адносіны за мінулыя гады выйшлі на вельмі высокі ўзровень устойлівага стратэгічнага партнёрства.

"Абедзве дзяржавы плённа ўзаемадзейнічаюць на шматбаковых пляцоўках, займаюць салідарныя пазіцыі па ключавых міжнародных праблемах. Сумеснымі намаганнямі выбудаваны трывалы эканамічны фундамент супрацоўніцтва, рэалізуецца шэраг праектаў у галіне прамысловасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што адносіны паміж Беларуссю і Азербайджанам, у аснове якіх ляжаць традыцыі даверу, будуць і далей дынамічна развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь