Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё сучаснага Азербайджана - вынік паслядоўна праводзімага ў краіне курсу на ўмацаванне незалежнасці і суверэнітэту.

    "Шчыра рады таму, што беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва характарызуецца як дружалюбнымі адносінамі, якія гістарычна склаліся паміж нашымі народамі, так і актыўным імкненнем дзвюх краін да паглыблення стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.