Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева з нацыянальным святам гэтай краіны - Днём Рэспублікі.

    "Беларусь была і застаецца надзейным сябрам Азербайджана, гатовым і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для развіцця двухбаковага стратэгічнага супрацоўніцтва", - падкрэсліваецца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што рэалізацыя патэнцыялу беларуска-азербайджанскіх адносін дасць магчымасць значна ўмацаваць палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне, стварыць задзел для далейшага росту эканомік дзвюх краін і павышэння ролі Беларусі і Азербайджана на міжнароднай арэне.