Віншаванне Прэзідэнту Арменіі Сержу Саргсяну

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з днём нараджэння.

    "Перакананы, што ваша мэтанакіраванасць, заслужаны аўтарытэт і багаты вопыт дзяржаўнага дзеяча будуць і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі патэнцыялу беларуска-армянскага супрацоўніцтва, аб'яднанню намаганняў для наладжвання інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў інтарэсах устойлівага развіцця нашых краін", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.