Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну

11 чэрвеня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна з 25-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

"За мінулую чвэрць стагоддзя беларуска-армянскія сувязі набылі ўстойлівую дынаміку развіцця, падтрымліваецца канструктыўны дыялог. Фундаментам плённага супрацоўніцтва абедзвюх дзяржаў заўсёды былі трывалыя традыцыі дружбы і ўзаемаразумення паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі зацікаўлены ў прадаўжэнні і ўмацаванні ўсебаковага партнёрства з Арменіяй, у тым ліку ў рамках рэалізацыі інтэграцыйных ініцыятыў і новых сумесных праектаў у розных сферах.

Армен Саркісян у сваім віншавальным пасланні Прэзідэнту Беларусі выказаў упэўненасць, што інтэнсіўны палітычны дыялог, практычныя крокі па раскрыцці патэнцыялу армяна-беларускага ўзаемадзеяння, нарошчванні ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і далейшым пашырэнні сувязей у гуманітарнай сферы ў поўнай меры адпавядаюць даўгатэрміновым інтарэсам развіцця абедзвюх краін.

"Упэўнены, што яшчэ больш цеснае ўзаемадзеянне Ерэвана і Мінска ў рамках АДКБ, ЕАЭС і СНД, а таксама на шматбаковых міжнародных пляцоўках будзе і ў далейшым адыгрываць важную ролю ў дынамічным развіцці ўсяго комплексу партнёрства нашых дзяржаў", - адзначыў Армен Саркісян.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь