Віншаванне Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаху аль-Сісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокі ўзровень партнёрства паміж краінамі ў палітычнай, гандлёвай і гуманітарнай галінах, падкрэсліўшы, што нядаўні візіт Абдэль Фатаха аль-Сісі ў Мінск стаў значнай падзеяй у гісторыі беларуска-егіпецкіх адносін і даў магчымасць вызначыць шэраг новых напрамкаў узаемадзеяння ў навуцы, культуры, турызме і ў сферы бяспекі.

    "З удзячнасцю стаўлюся да вашых асабістых намаганняў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і спадзяюся на прадаўжэнне плённых кантактаў", - гаворыцца ў віншаванні.