Віншаванне Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха Саіда Хусэйна Халіла аль-Сісі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    "З задавальненнем адзначаю, што паміж нашымі краінамі склаліся адносіны сапраўднай дружбы і даверу", - гаворыцца ў віншаванні.
     
    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзякуючы агульным намаганням, накіраваным на развіццё доўгатэрміновага партнёрства, беларуска-егіпецкае супрацоўніцтва будзе штогод пашырацца.