Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту ААЭ Халіфе бен Заіду аль-Нахаяну

2 снежня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём стварэння федэрацыі.

"Перакананы, што беларуска-эмірацкія адносіны будуць і ў далейшым заставацца яркім прыкладам паспяховага, узаемавыгаднага і трывалага міжнароднага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што ў наступным годзе мы зможам не толькі рэалізаваць існуючы патэнцыял двухбаковага партнёрства, але і вызначыць новыя перспектыўныя праекты ў розных галінах".

Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншавальныя пасланні Наследнаму Прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, Правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дынаміка ў адносінах паміж краінамі набывае ўсё больш інтэнсіўны характар. "Бягучы год увойдзе ў гісторыю беларуска-эмірацкага партнёрства як адзін з найбольш плённых з пункту гледжання кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, па лініі міністэрстваў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама дзелавых колаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь