Віншаванне Прэзідэнту ААЭ Халіфе бен Заіду аль-Нахаяну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём стварэння федэрацыі.

    "З задавальненнем адзначаю, што год за годам адносіны паміж нашымі дзяржавамі паглыбляюцца і набываюць стратэгічны характар, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам адкрыць новыя гарызонты ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва".

    Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншавальныя пасланні Наследнаму Прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, Правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.