Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

    Гэта чароўнае свята, азоранае дабрынёй і пяшчотай, пабуджае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі, заклікае прытрымлівацца хрысціянскіх ідэалаў любові і міласэрнасці.

    Нараджэнне Хрыстова - час сяброўскіх сустрэч, незабыўнага адчування цяпла, дамашняй утульнасці і ўзаемаразумення.

    Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі.

    Няхай святочны настрой калядных дзён напоўніць ваша жыццё святлом і радасцю, падорыць спакой і дабрабыт вашым сем'ям.

    Аляксандр Лукашэнка