Віншаванне з Днём Незалежнасці

    Паважаныя суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

    Гэта свята па праву з'яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню.

    У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нягоды, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка. За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь зрабіла магутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы.

    У аснове нашых дасягненняў - мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа.

    Галоўная задача для нас сёння - годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.

    Шчыра жадаю вам шчасця, здароўя, поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Айчыны!

    Аляксандр Лукашэнка