Віншаванне Прэм'ер-міністру Індыі Нарэндру Модзі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста павіншаваў Прэм'ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі з пераканаўчай перамогай яго партыі на парламенцкіх выбарах у гэтай краіне.

    "Перамога палітычных сіл на чале з "Бхарація джаната парці" яскрава пацвердзіла жыццяздольнасць палітыкі дзеючага індыйскага кіраўніцтва, нацэленай на рэалізацыю амбіцыйных сацыяльна-эканамічных праграм, павышэнне дабрабыту грамадзян Індыі, далейшае пашырэнне аўтарытэту вашай краіны на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што з цеплынёй успамінае перагаворы з Нарэндрам Модзі ў Нью-Дэлі ў верасні 2017 года і ў Цындаа мінулым летам. "Спадзяюся на хуткую сустрэчу з Вамі на гасціннай беларускай зямлі, каб прадоўжыць абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нарэндру Модзі моцнага здароўя і новых поспехаў на адказнай пасадзе.