Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне праваслаўным хрысціянам з Уваскрэсеннем Хрыстовым

27 красавіка 2019 года
Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстовага.

Для кожнага верніка Вялікдзень - асаблівы, незвычайны дзень. Ён сімвалізуе перамогу дабра над злом, святла над цемрай, праўды над няпраўдай. Гэты час абуджае ў нашых сэрцах надзею, любоў і бязмежную міласэрнасць.

Вера заўсёды была і застаецца маральным стрыжнем беларусаў, невычэрпнай крыніцай натхнення на вялікія здзяйсненні на карысць бліжніх, свайго народа і роднай краіны. Яна дапамагае захаваць і прымножыць традыцыі і культуру праваслаўя, заснаваныя на вечных каштоўнасцях - шанаванні старэйшага пакалення, клопаце аб дзецях і дапамозе пакутным. Аб'ядноўвае нас у імкненні да стварэння ў імя міру.

Дарагія сябры! Няхай светлыя святочныя дні саграваюць вас цеплынёй сустрэч з роднымі людзьмі, напаўняюць вашы дамы радасцю, гармоніяй і шчасцем.

Аляксандр Лукашэнка
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь