Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым
Дарагія суайчыннікі!
Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Свята Вялікадня - крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць.
Хрысціянства вякамі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці - міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму.
Праваслаўныя традыцыі і сёння з'яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў.
Няхай светлыя велікодныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем'і. Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка