Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

    Велікодныя святы для кожнага хрысціяніна маюць асаблівы сэнс, накіроўваючы грамадства да духоўнага ўдасканалення і тварэння.

    Праваслаўныя традыцыі, якія адыгрываюць значную ролю ў гісторыі Беларусі і жывяць яе нацыянальную культуру, заклікаюць нас да перамогі любові і дабра, вучаць жыць у згодзе з усімі людзьмі, быць цярплівымі і міласэрнымі адзін да аднаго, няспынна клапаціцца аб умацаванні высокіх маральных ідэалаў.

    Няхай радасць Вялікадня дапамагае вам ва ўсіх справах і пачынаннях, прыносячы ў дом утульнасць, цяпло, шчасце і дабрабыт.

    Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру і працвітання.

    Аляксандр Лукашэнка