Віншаванне Полю Бія з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Камерун

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Поля Бія з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Камерун.

    "Спадзяюся, што адносіны дружбы і даверу, якія склаліся паміж нашымі краінамі, будуць дынамічна развівацца на карысць народаў Беларусі і Камеруна, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Пацвярджаю зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.