Віншаванне першаму Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне першаму Прэзідэнту Казахстана, старшыні Асамблеі народа Казахстана Нурсултану Назарбаеву з нагоды 25-годдзя з дня ўтварэння арганізацыі.

    "Створаная па Вашай ініцыятыве, яна прайшла ўнікальны і не маючы аналагаў шлях, кансалідавала патэнцыял грамадства ў інтарэсах развіцця дзяржавы, трансфармавалася ў аўтарытэтны інстытут міжнацыянальных адносін, - гаворыцца ў віншаванні. - Захаванне культур, моў і традыцый шматлікіх этнасаў, якія пражываюць на казахстанскай зямлі, павага правоў і свабод грамадзян эфектыўна служаць устанаўленню згоды ў краіне, забеспячэнню стабільнасці ў рэгіёне Еўразіі".

    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Нурсултану Назарбаеву за падтрымку беларусаў, якія ў гасцінным Казахстане знайшлі другую Радзіму, і пажадаў яму моцнага здароўя, дабра і поспехаў у любых пачынаннях, а ўсім казахстанцам - міру і працвітання.