Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з днём нараджэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.

    "Ваша вялікае Патрыяршае служэнне з'яўляецца прыкладам высокай маралі і бесперастаннага духоўнага ўдасканалення, выклікае глыбокую павагу і ўдзячнасць. Усе свае намаганні вы накіроўваеце на ўмацаванне ўзаемаразумення і згоды ў праваслаўным свеце, зацвярджэнне ў душы чалавека хрысціянскіх каштоўнасцей дабра, міласэрнасці і справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі даражаць дружалюбнай падрымкай і пастырскім клопатам Патрыярха Кірыла. "Упэўнены, што ваша самаадданая дзейнасць і ў далейшым будзем садзейнічаць умацаванню адзінства народаў нашых краін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.