Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу са святам Вялікадня

27 красавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу са святам Вялікадня.

"Хрыстос уваскрэс! Гэтымі важнымі словамі вітаюць адзін аднаго мільёны праваслаўных хрысціян планеты, аб'яднаных радаснай весткай аб Уваскрэсенні Хрыстовым", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што народы Беларусі і Расіі таксама звязаны агульнай культурнай і гістарычнай спадчынай, асновай якой з'яўляюцца традыцыі праваслаўя. "Мы з асаблівым пачуццём адзначаем урачыстасць гэтых дзён, калі над храмам ліецца велікодны звон. І ўмацоўваемся ў імкненні ствараць дабро, захоўваць мір у сваёй Айчыне, дамах і сем'ях", - канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб святло Вялікадня Гасподняга стала для Патрыярха Кірыла крыніцай духоўных сіл, а вера і мудрасць служылі ўмацаванню выратавальнай надзеі, стваральнай міласэрнасці і хрысціянскай любові.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь