Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем.

    «Вялікдзень з’яўляецца ўвасабленнем шчырага імкнення людзей да адкрыцця, духоўнага абнаўлення, якія так неабходны ў сучасным грамадстве. Упэўнены, што гэта свята будзе садзейнічаць далейшаму збліжэнню людзей, умацаванню міру і згоды паміж народамі», - гаворыцца ў віншаванні.