Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Вялікдзень Гасподні з'яўляецца сімвалам духоўнага ператварэння грамадства, усенародным святам міласэрнасці і любові да бліжняга, пабуджае быць стойкімі і мужнымі перад зямнымі нягодамі.

    "Няхай у гэты няпросты для сусветнай супольнасці час велікодная радасць стане невычэрпнай крыніцай веры і надзеі, дапаможа вынесці цяжкія выпрабаванні", - гаворыцца ў віншаванні.