Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў ролю Патрыярха Кірыла як духоўнага лідара для мільёнаў праваслаўных вернікаў і падкрэсліў, што яго шматгадовае патрыяршае служэнне азнаменавана высакароднымі справамі ў імя сцвярджэння міру і згоды ў грамадстве, выхавання новага пакалення ў духу павагі да сям'і і свайго народа.

    "Нястомная праца на карысць Царквы здабыла Вам высокі аўтарытэт на беларускай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што і ў далейшым Вы будзеце ўносіць неацэнны асабісты ўклад у падтрыманне добрасуседскіх дружалюбных адносін паміж народамі Беларусі і Расіі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах і пачынаннях.