Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія гады служэння Патрыярха Кірыла з удзячнасцю і цеплынёй успрымаюцца вернікамі.

    "Царква выкарыстоўвае свой больш як тысячагадовы вопыт у стваральнай дзейнасці па адраджэнні, захаванні і развіцці духоўнай спадчыны. Ваш нястомны клопат аб аўтарытэце Праваслаўя, падтрыманні грамадскай згоды, верацярпімасці, духу ўзаемапавагі і любові садзейнічае ўмацаванню міру і стабільнасці брацкіх народаў Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.