Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.

    "Прытрымліваючыся вышэйшых маральных прынцыпаў, Вы прысвяцілі сваё жыццё свяшчэннай місіі - сцвярджэнню ў грамадстве ідэалаў веры, гуманізму і справядлівасці. Нязменная праца на карысць Праваслаўя і ўсяго хрысціянскага свету здабылі Вам велізарны аўтарытэт у многіх краінах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пастарскае слова Патрыярха Кірыла натхняе мільёны вернікаў на стварэнне ў імя дабра, любові і міласэрнасці.

    "Перакананы, што Ваша патрыяршае служэнне будзе і далей садзейнічаць падтрыманню міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялогу, умацаванню духоўных і дружалюбных сувязей народаў Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.