Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Днём тэзаімянінаў.

    "Вашы багаты вопыт служэння і стваральная праца накіраваны на захаванне і развіццё духоўнай і культурнай спадчыны славянскіх народаў, а плённая дзейнасць на пасадзе прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы ўсямерна садзейнічае ўмацаванню маральных арыенціраў у сучасным свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка глыбока перакананы, што Патрыярх Кірыл і ў далейшым будзе прымнажаць каштоўнасць хрысціянскіх традыцый, пабудаваных на ідэалах дабра, справядлівасці і міласэрнасці. Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў яму здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.