Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай Патрыяршай інтранізацыі.

    "Ваша стваральная падзвіжніцкая праца, накіраваная на духоўнае адраджэнне, маральнае выхаванне людзей, развіццё міжканфесійнага дыялогу, заслужыла ўдзячнасць вернікаў і прызнанне ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пастырская, асветная і дабрачынная дзейнасць Патрыярха Кірыла і ў далейшым будзе ўсямерна садзейнічаць росту аўтарытэту Рускай праваслаўнай царквы ва ўсім свеце. Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў яму моцнага здароўя, многіх плённых гадоў жыцця, радасці і дабрабыту.