Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.

    "Пад Вашым кіраўніцтвам Праваслаўная Царква актыўна працуе на ніве духоўнага адраджэння і асветы, развіцця міжканфесійнага дыялогу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым гэта праца будзе такой жа плённай.