Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.

    "На беларускай зямлі Вас паважаюць як прызнанага духоўнага настаўніка, чый высокі аўтарытэт і падзвіжніцкая дзейнасць садзейнічаюць умацаванню братэрства і супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.