Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са святам Вялікадня.

    "Уваскрэсенне Хрыстова напаўняе сэрцы людзей цяплом і любоўю, дорыць кожнаму светлыя надзеі і веру ў лепшае. Гэты вялікі дзень з'яўляецца сімвалам перамогі дабра над злом і трыумфу жыцця, умацоўвае імкненне чалавека прыносіць карысць навакольным", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сёння Царква з'яўляецца непарушнай апорай для сучаснага грамадства. "Менавіта Ваш значны ўклад зрабіў гэта магчымым, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Няхай яркае святло велікодных дзён стане Вашай крыніцай душэйных сіл для далейшай плённай працы".

    У сваю чаргу Патрыярх Кірыл у віншавальным пасланні Прэзідэнту з нагоды Вялікадня выказаў удзячнасць за яго асабісты важкі ўклад у развіццё ўзаемадзеяння дзяржаўнай улады Беларусі і Беларускага экзархату Маскоўскага Патрыярхата. "Выказваю надзею на паспяховае прадаўжэнне гэтага плённага супрацоўніцтва, накіраванага на духоўна-маральную асвету сучаснікаў, умацаванне брацкіх сувязей паміж славянскімі народамі", - адзначыў ён.