Віншаванне Папу Рымскаму Францыску з 80-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Рымскага Францыска з 80-годдзем.

    "Вы падаяце нам прыклад сапраўднай веры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Жыхары нашай краіны вельмі ўдзячны Вам за дзейнасць па захаванні і падтрымцы хрысціянскіх каштоўнасцей, шчыры клопат аб міры ва ўсім свеце і надзённых праблемах чалавецтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што намаганні Папы Рымскага Францыска па ўмацаванні маральных асноў сучаснага грамадства праз развіццё супрацоўніцтва розных канфесій, захаванне традыцыйных інстытутаў сям'і выклікаюць павагу і ўдзячнасць вернікаў.