Віншаванне Ніколу Пашыняну з назначэннем на пасаду Прэм'ер-міністра Арменіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікола Пашыняна з паспяховым завяршэннем важнай палітычнай кампаніі па выбарах новага складу парламента і назначэннем на пасаду Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія.

    "Упэўнены, што ўзаемадзеянне Беларусі і Арменіі ў розных галінах будзе развівацца і садзейнічаць умацаванню дружбы паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ніколу Пашыняну добрага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.