Віншаванне Нгуен Фу Чонгу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта В'етнама

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонга з выбраннем на пасаду Прэзідэнта гэтай краіны.

    "Разлічваю на захаванне высокага ўзроўню дыялогу і даверу паміж нашымі краінамі, а таксама пазітыўнай дынамікі развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнай зацікаўленасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што багаты вопыт дзяржаўнага кіраўніка і палітычны аўтарытэт Нгуен Фу Чонга будуць садзейнічаць далейшаму прагрэсу і працвітанню В'етнама.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўніку В'етнама моцнага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай пасадзе.