Віншаванне нацыянальнай камандзе па веславанні на байдарках і каноэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне нацыянальнай камандзе па веславанні на байдарках і каноэ.

    "Віншую з дастойнымі вынікамі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Сегедзе, дзе вы заваявалі 14 медалёў, з якіх 6 залатых. Яшчэ раз пацвердзілі, што беларуская каманда - адзін з сусветных лідараў у гэтым відзе спорту. Гэта стала магчымым дзякуючы высокаму прафесіяналізму і ўпартай працы спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што зладжаны калектыў нацыянальнай каманды падыдзе да Алімпіяды 2020 года ў аптымальным складзе і ў такой жа цудоўнай форме. Ён таксама пажадаў спартсменам моцнага здароўя, дабрабыту і спартыўнага даўгалецця.