Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне нацыянальнай камандзе па скачках на батуце

22 красавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па скачках на батуце з паспяховым выступленнем на дамашнім этапе Кубка свету.

"Тры медалі, з якіх два залатыя ў сінхронных скачках, сведчаць аб выдатнай тэхнічнай падрыхроўцы, высокім выканальніцкім майстэрстве і зладжанай каманднай рабоце", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць трэнерскаму складу на чале з Вольгай Уласавай. "Вы ўмееце знаходзіць і раскрываць таленты, гадаваць іх і натхняць на перамогі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў беларускім батутыстам трымаць зададзеную планку і імкнуцца да новых вяршынь.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь