Віншаванне нацыянальнай камандзе па самба з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду Беларусі па барацьбе самба з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету.

    "Праявіўшы высокае спартыўнае майстэрства, цвёрды характар, цярпенне і настойлівасць, вы пацвердзілі высокі ўзровень беларускай школы гэтага віду барацьбы і паказалі добры прыклад для спартсменаў, якія вядуць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць Святлане Цімашэнка і Таццяне Мацко, якія абаранілі тытулы лепшых самбістак планеты ў сваіх вагавых катэгорыях.

    Прэзідэнт таксама пажадаў спартсменам моцнага здароўя і новых перамог.