Віншаванне нацыянальнай камандзе па грэка-рымскай і вольнай барацьбе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па грэка-рымскай і вольнай барацьбе з дастойным выступленнем на чэмпіянаце Еўропы ў Рыме.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці Кіраўнік дзяржавы выказаў залатым медалістам - Ванэсе Каладзінскай, Максіму Нягодзе і Магамедхабібу Кадымагамедаву. "Няхай вашы выдатныя перамогі, а таксама серабро і чатыры бронзы калег па камандзе нададуць усім упэўненасці ў сваіх сілах напярэдадні алімпійскіх кваліфікацыйных стартаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам і трэнерам каманды моцнага здароўя і яркіх перамог.