Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне народнаму настаўніку Беларусі Валерыю Барашкаву

9 ліпеня 2020 года

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 70-годдзем.

"Вам уласцівы ўсе якасці, якія павінны быць у сапраўднага педагога: творчы пачатак, дабрата і ўвага да вучняў, чуласць і жаданне дзяліцца сваімі ведамі і душэўнай цеплынёй", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт назваў уклад педагога ў развіццё і выхаванне падрастаючага пакалення неацэнным, а яго прафесійны шлях і шматгадовую плённую працу - яскравым прыкладам служэння беларускаму народу. За свае заслугі Валерый Барашкаў першым у гісторыі незалежнай Беларусі быў удастоены ганаровага звання народнага настаўніка.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў педагогу моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, натхнення і дабрабыту.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь