Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнаму артысту СССР Ігару Лучанку з 80-годдзем

6 жніўня 2018 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Ігара Лучанка з 80-годдзем.

"Ваша шматгранная плённая дзейнасць, вядомая шырокаму колу слухачоў, стала візітнай карткай Беларусі, увабрала ў сябе лепшыя рысы нацыянальнай культуры, узнесла беларускую песню на вяршыню прафесійнага майстэрства", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што на працягу дзесяцігоддзяў самаадданай працы на пасадзе старшыні Беларускага саюза кампазітараў Ігар Лучанок прыкладвае шмат намаганняў дзеля існавання і далейшага развіцця айчыннай кампазітарскай школы.

"Напісаныя вамі музычныя творы вызначаюцца пранікнёнай меладычнасцю, глыбінёй і лірычнасцю, упрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь