Віншаванне народнаму артысту СССР Георгію Данэліі з нагоды юбілею

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  народнага артыста СССР Георгія Данэлію з нагоды юбілею.

    У Беларусі творчасць Георгія Данэліі карыстаецца ўсенародным прызнаннем, гаворыцца ў віншаванні. "Мы цэнім уклад, які Вы ўносіце ва ўмацаванне агульнай культурнай прасторы нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.