Віншаванне народнаму артысту СССР Генадзю Аўсяннікаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава з 85-годдзем.

    "Вы прыналежыце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Створаныя вамі вобразы, шырока вядомыя паклоннікам тэатра і кіно, вызначаюцца глыбокім веданнем чалавечых характараў, хвалююць публіку шчырасцю і бездакорным мастацкім густам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што багатая творчая біяграфія артыста, яго адданае служэнне Купалаўскай сцэне і сваёй краіне з'яўляюцца прыкладам для таленавітай моладзі, выклікаюць павагу прафесійнай супольнасці і гледачоў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Аўсяннікаву моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця. "Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце працаваць гэтак жа натхнёна, папаўняючы скарбніцу беларускай культуры", - падкрэсліў Прэзідэнт.