Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне народнаму артысту СССР Алегу Басілашвілі

26 верасня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Алега Басілашвілі з днём нараджэння.

"Вы належаце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае сцэнічнае мастацтва. Унікальны талент і высокае прафесійнае майстэрства далі магчымасць Вам сыграць у любімых многімі пакаленнямі фільмах яркія характарныя ролі, якія пакарылі сэрцы мільёнаў гледачоў", - адзначаецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі добра ведаюць і высока цэняць творчасць Алега Басілашвілі. "Няхай Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым дорыць адданым паклоннікам радасць і добры настрой", - пажадаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама пажадаў акцёру новых здзяйсненняў, здароўя, шчасця і дабрабыту.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь