Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне народнаму артысту РСФСР Андрэю Мягкову з юбілеем

8 ліпеня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Мягкова з юбілеем.

"Бліскуча сыграныя ролі ў кіно і на тэатральнай сцэне прынеслі Вам шырокую вядомасць і ўсеагульную любоў гледачоў не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі. У Беларусі Вас цэняць і ведаюць як чалавека, які валодае высокім акцёрскім майстэрствам і асабістым абаяннем, здольнага здзівіць паклоннікаў запамінальнымі работамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Андрэю Мягкову, каб яго шматгранная творчасць і ў далейшым дарыла публіцы радасць і натхненне, садзейнічала ўмацаванню культурных сувязей паміж народамі.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь