Віншаванне народнаму артысту РСФСР Аляксандру Міхайлаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Міхайлава з 75-годдзем.

    "Унікальны талент і высокае сцэнічнае майстэрства дапамаглі Вам стварыць мноства яркіх, незабыўных вобразаў і характараў. Бліскуючыя акцёрскія работы, якія вызначаюцца надзвычайнай энергіяй і асаблівай унутранай годнасцю, па праву заслужылі прызнанне ў прафесійным асяроддзі і шчырую любоў гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Аляксандра Міхайлава ведаюць і цэняць як выдатнага артыста і цудоўнага чалавека.

    "Упэўнены, што Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым будзе дарыць публіцы радасць і натхненне, садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж нашымі брацкімі народамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.