Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Юрыю Нікалаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Нікалаева.

    "У Беларусі добра ведаюць і цэняць вашу творчасць. Тэлевізійныя перадачы з вашым удзелам нязменна заваёўваюць любоў і шырокае прызнанне гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы высокаму прафесіяналізму і невычэрпнай энергіі Юрыю Нікалаеву ўдалося ажыццявіць мноства яркіх праектаў.

    "Упэўнены, вашы талент і шматгранны вопыт і ў далейшым будуць служыць узбагачэнню нашых культур, а адданасць любімай справе - прыкладам для многіх пакаленняў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.