Віншаванне народнаму артысту Расіі Мікалаю Растаргуеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Мікалая Растаргуева з юбілеем.

    "Шматлікія паклоннікі ў Беларусі цэняць Вас як таленавітага артыста і музыканта. За гады творчай дзейнасці Вы стварылі мноства твораў, якія пакарылі слухачоў жыццялюбствам, энергіяй і сапраўдным патрыятызмам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённая праца Мікалая Растаргуева будзе і ў далейшым садзейнічаць збліжэнню народаў Беларусі і Расіі, умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж імі.