Віншаванне народнаму артысту Расіі Мікалаю Досталю

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-гадовым юбілеем народнага артыста Расіі Мікалая Досталя.

    "У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як выдатнага акцёра, рэжысёра і сцэнарыста. Вы карыстаецеся сапраўды ўсенароднай любоўю і глыбокай павагай калег - прафесіяналаў сцэны і кінамастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.