Віншаванне народнаму артысту Расіі Мікалаю Баскаву з 40-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Мікалая Баскава з 40-годдзем.

    "Яркі артыстызм, талент і працавітасць дазволілі Вам заваяваць прызнанне ў знатакоў як эстраднай, так і класічнай музыкі. У нашай краіне ведаюць і любяць Вашу творчасць і заўсёды з нецярпеннем чакаюць новых канцэртаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што шматгранная дзейнасць артыста ў сферы мастацтва і ў далейшым будзе дарыць паклоннікам радасць і натхненне, служыць умацаванню культурных сувязей Беларусі і Расіі.