Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнаму артысту Расіі Леаніду Якубовічу

31 ліпеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Леаніда Якубовіча з юбілеем.

"На беларускай зямлі вас ведаюць і любяць як шматгранную асобу, выдатнага тэлевядучага, артыста, прадзюсара і сцэнарыста. Дзякуючы прыроднаму абаянню, шырокаму дыяпазону творчых магчымасцей і іскрамётнаму пачуццю гумару вы заслужылі сапраўднае прызнанне шматлікіх паклоннікаў і прафесіяналаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць артыста і ў далейшым будзе дарыць удзячнай публіцы радасць і добры настрой, садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Леаніду Якубовічу добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь