Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне народнаму артысту Расіі Канстанціну Райкіну

8 ліпеня 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Райкіна з юбілеем.

"За гады актыўнай і плённай працы Вамі створана мноства мастацкіх вобразаў, якія нязменна прыцягваюць шчырасцю і жыццялюбствам, - гаворыцца ў віншаванні. - Сваім яркім талентам, запамінальнымі характарнымі ролямі ў кіно і на тэатральнай сцэне Вы па праву заслужылі ўсенародную любоў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Канстанціну Райкіну доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. "Няхай Ваша шматгранная творчасць і ў далейшым дорыць публіцы радасць і натхненне, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь